У Нью-Ёрку аўтамабіль уехаў у вестыбюль «Trump Plaza»


Аўтамабіль уехаў у вестыбюль жылога будынку «Trump Plaza» у горадзе Нью-Рашэл у штаце Нью-Ёрк, паведамляе CBS.

Пацярпеў адзін чалавек, які знаходзіўся ў вестыбюлі. Паводле мясцовай паліцыі, кіроўца дзейнічаў ненаўмысна. Цяпер вядзецца расследаванне.

«Trump Plaza» – 40-павярховы хмарачос з кватэрамі класу люкс.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў