У Нямеччыне ў выніку ДТЗ згарэў беларускі дальнабойнік


У Нямеччыне, 14 лістапада, у выніку вялікага ДТЗ загінуў дальнабойнік з Беларусі. Пра гэта паведамляе AUTO.TUT.BY.

Фура з расейскімі нумарамі ехала ў напрамку Магдэбургу і ўрэзалася ў цяжкавік. Абодва аўто загарэліся. Яшчэ адна фура, што ехала ззаду, спрабуючы ўхіліцца ад сутыкнення, урэзалася ў агароджванні, а ў яе ў сваю чаргу ўдарыўся BMW.

Кіроўца фуры з расейскімі нумарамі – грамадзянін Беларусі – не змог выбрацца з кабіны і загінуў. Другі кіроўца атрымаў цяжкія траўмы і быў шпіталізаваны.

Гібель беларуса ў ДТЗ у Нямеччыне пацвердзілі ў МЗС РБ.

ІІ, belsat.eu, паводле TUT.by

Стужка навінаў