У Нямеччыне скасавалі забарону на выкарыстанне нацысцкай сімволікі ў камп'ютарных гульнях


Улады Нямеччыны скасавалі забарону на дэманстрацыю свастыкі ў відэагульнях. Цяпер сімволіку нацысцкага рэжыму можна будзе дэманстраваць у забаўляльных прадуктах, але толькі ў тым выпадку, калі гэта апраўдана тэматыкай гульні.

Забарона на экстрэмісцкую сімволіку працягвае дзейнічаць, але цяпер да відэагульнях будуць прад’яўляцца тыя ж патрабаванні, што і да фільмаў. Гэта азначае, што любая гульня можа быць дапушчана да продажу, калі выкарыстанне ў ёй забароненай сімволікі сюжэтна і драматычна абгрунтавана.

У Нямеччыне забароненая сімволіка суполак і арганізацыяў, чыя дзейнасць прызнана антыканстытуцыйнай. Да нядаўняга часу гэта прыводзіла да таго, што практычных усе кампʼютарныя гульні на тэму Другой сусветнай вайны выходзілі ў Германіі ў перайначанай версіі – без свастык. Да прыкладу, шутэр Wolfenstein II: The New Colossus аб альтэрнатыўнай гісторыі, у якой у Другой сусветнай вайне перамаглі нацысты, выйшаў на нямецкім рынку ў версіі з цэнзурай. У гульне не толькі свастыку замянілі на бяскрыўдныя сімвалы, але і адрэдагавалі сцэну з Адольфам Гітлерам. У арыгінальнай версіі пры зʼяўленні Гітлера іншыя персанажы вітаюць яго як фюрэра, у нямецкай ж яго называюць канцлерам, і на экране ён паўстае без вусоў.

Гэтыя змены былі неабходныя, каб гульня паступіла ў продаж у крамы Нямеччыны.

ІІ, belsat.eu, паводле Бі-бі-сі

Стужка навінаў