У Нямеччыне па падазрэнню ў тэрарызме затрымалі працаўнікоў фестывалю «Rock am Ring»


Паліцыя федэральнай зямлі Рэйнланд-Пфальц затрымала дваіх работнікаў аднаго з найбуйнейшых рок-фестываляў свету «Rock am Ring». Паводле «Bild», затрыманых падазраюць у падрыхтоўцы тэракту.

Адзін з работнікаў зʼяўляецца мусульманінам-салафітам, адзначае выданне. Разам з напарнікам ён мог закласці «прадмет» на месцы правядзення фестывалю.

2 чэрвеня праз высокую рызыку тэрарыстычнай атакі паліцыя эвакуявала гледачоў штогадовага фэсту «Rock am Ring». Шоў, на якое было прададзена каля 90 тысяч квіткоў, было афіцыйна прыпыненае. Арганізатары патлумачылі, што фэст пацяегнецца, калі праваахоўнікі і мясцовыя ўлады дадуць адпаведны дазвол.

«Rock am Ring» штогод праходзіць у горадзе Нюрбургу ў першыя выходныя чэрвеня. У гэтым годзе на фэст мелі прыехаць 85 гуртоў, хэдлайнерамі былі заяўленыя «Die Toten Hosen» і «System of a Down».

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў