Інцыдэнт здарыўся ў нямецкім горадзе Шведт. 39-гадовы беларус пагражаў двум суайчыннікам на аўтастаянцы. Тыя ўцяклі ад нападніка. Тады мужчына ўзяў сякеру і пачаў біць па адным з цяжкавікоў, пасля чаго падпаліў.
Кабіна фуры цалкам выгарала, паўпрычэп моцна пашкоджаны.
У беларускім прадстаўніцтве расейскай фірмы-перавозчыка APS, якой належыць згарэлае аўта, распавялі, што пакуль невядома, ад чаго згарэла машына – падпалу або кароткага замыкання, піша tut.by. Ідзе расследаванне.
Паводле паліцыі, шкода ацэньваецца на блізу € 100 000. Людзі ў здарэнні не пацярпелі. У кіроўцы было 1,89 праміле алкаголю ў крыві. Мужчыну арыштавалі.
ДР belsat.eu