У Нямеччыне напярэдадні саміту G20 затрымалі левага экстрэміста – у яго знайшлі выбухоўку і зброю


Паліцыя Нямеччыны затрымала 30-гадовага мужчыну і знайшла ў яго дома вялікая колькасць халоднай зброі і выбуховых рэчываў, уключаючы піратэхніку.

Пра гэта паведамляе «Медуза» са спасылкай на нямецкія СМІ.

Затрыманне адбылося пасля таго, як паліцыя Гамбургу атрымала папярэджанне з гораду Расток, што адзін з жыхароў гэтага населенага пункта плануе «сурʼёзнае злачынства» падчас саміту G20 7-8 ліпеня. Паліцыянты выявілі ў адным з дамоў, дзе праходзіў ператрус, нажы, бейсбольныя біты, выбуховыя рэчывы як легальнага паходжання, так і нелегальнага, кастэты, некалькі скрынак з хімікатамі і іншыя прадметы, якія прадстаўляюць патэнцыйную небяспеку.

Па дадзеных Bild, затрыманы мужчына зʼяўляецца «леварадыкальныя экстрэмістам». Ён затрыманы да 10 ліпеня, чакаецца, што яму прадʼявяць абвінавачванне ў незаконным захоўванні зброі і выбухоўкі і стварэнні крымінальнага супольнасці.

Саміт G20 адбудзецца 7-8 ліпеня ў Гамбургу. Глабальныя саміты звычайна суправаджаюцца пратэстамі прыхільнікаў левых поглядаў.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў