У Нямеччыне мужчына застрэліў некалькі чалавек


Некалькі чалавек былі параненыя і некаторыя, магчыма, загінулі ў выніку стральбы на паўднёвым захадзе Германіі ў пятніцу, падае «Reuters» са спасылкаю на мясцовую паліцыю.

Здарэнне адбылося адбыўся ў пятніцу 24 студзеня а 12:45 паводле мясцовага часу ў горадзе Рот-ам-Зее у федэральнай зямлі Бадэн-Вюртэмберг.

Падазраванага затрымалі.

Паводле звестак паліцыі суседняга гораду Ален, здарэнне было звязанае з асабістымі дачыненнямі паміж стралком і ахвярамі, якія былі знаёмыя паміж сабой. Няма ніякіх прыкмет таго, што нападнікаў было больш, дадаюць у паліцыі.

Нямецкія медыі неафіцыйна пішуць, што смяротных ахвяраў – шасцёра. «Fokus» падае, што усе яны – члены адной сям’і.

Горад рот-ам-Зее размешчаны прыкладна ў 135 км на паўднёвы ўсход ад Франкфурту, недалёка ад сярэднявечнага горада Ротэнбург-аб-дэр-Таўбер.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў