У Нямеччыне хлопчык выклікаў паліцыю, бо Санта прынёс яму не той падарунак


9-гадовы жыхар нямецкага Цэтэля (акруга Фрысландыя) выклікаў паліцыю пасля таго, як выявіў, што падарункі пад навагодняй елкай не адпавядаюць складзеным ім спісу. Хлопчык паказаў паліцыянтам свой спіс жаданых падарункаў і папрасіў параўнаць з тым, што было пакінутае пад елкай.

Паліцыянты, якія прыбылі на выклік выявілі вельмі злоснага маленькага хлопчыка, паведамляе мясцовае выданне NDR, піша liga.net.

Калі хлопчык паказаў праваахоўнікам свой спіс жаданых падарункаў, то паліцыянты пасля параўнання яго з пакінутымі пад елкай прадметамі пагадзіліся з абураным дзіцём, што яго крыўда абгрунтавана.

У рэшце, каб супакоіць дзіця, нямецкія праваахоўнікі вымушаныя былі сказаць яму, што Санта-Клаўс з увагі на свой сталы век, мабыць, пераблытаў падарункі.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў