У Нямеччыне абверглі размову з Мэркель, пра якую казаў Лукашэнка


Ва ўрадзе Нямеччыны заявілі, што канцлер Ангела Мэркель і кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка не размаўлялі па тэлефоне пасля прэзідэнцкіх выбараў, піша Reuters.

Раней 17 жніўня Лукашэнка падчас сустрэчы з калектывам Менскага заводу колавых цягачоў заявіў, што напярэдадні яму патэлефанавала Мэркель і прапанавала «паразмаўляць».

Аляксандра Лукашэнка на МЗКТ.
Фота: president.gov.by

Між тым прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа пасля тэлефоннай размовы з нямецкай канцлеркай паведаміў, што яна сказала яму пра спробы Берліну па дыпламатычных каналах звязацца з Лукашэнкам «з мэтай урэгулявання сітуацыі».

Таксама, паводле яго, Мэркель плануе абмеркаваць з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным сітуацыю ў Беларусі.

Раней афіцыйны прадстаўнік нямецкага ўрада Штэфэн Зайбэрт паведаміў, што Мэркель асуджае гвалт супраць пратэстоўцаў у Беларусі.

Музычная акцыя ў падтрымку пратэстоўцаў з удзелам музыкаў з розных калектываў Менска. 17 жніўня 2020 г. Філармонія, Менск, Беларусь.
Фота: Света Фар / Vot-tak.tv / Belsat.eu

МГ belsat.eu

Стужка навінаў