У нядзелю на 1 капейку даражэе паліва


З 29 верасня 2019 года раздробныя кошты на АЗС зноў павялічваюцца. «Белнафтахім» тлумачыць гэта неабходнасцю падтрымання фінансавага стану НПЗ.

У канцэрне паведамляюць, што цягам верасня бягучага года сярэдняя каціроўка нафты па ацэнцы склала 63 долара ЗША за барэль і павялічылася ў параўнанні са жніўнем бягучага года на 6,6 %. З улікам росту катыровак нафты і змены курсу нацыянальнай валюты для беларускіх НПЗ кошт на нафту вырасла на 7 %.

Аб’ектыў
Тытунёвы бізнес і новыя алігархі пры Лукашэнку
2019.08.09 21:56

Таму з нядзелі, 29 верасня, раздробныя кошты на АЗС павялічваюцца на 1 капейку.

Кошт бензіну АІ-92- складзе 1,58 руб., АІ-95 – 1,68 руб., АІ-98 – 1,90 руб., ДТ – 1,68 руб.

Але для аўтаўладальнікаў ёсць і добрыя навіны. Мінфін распрацоўвае законпраект, згодна з якім дарожны збор адвяжуць ад працэдуры праходжання тэхагляду. Новаўвядзенні магчыма запрацуюць у пачатку наступнага году.

Hавiны
Дарожны падатак аддзеляць ад тэхагляду
2019.09.27 19:17

СК belsat.eu

Стужка навінаў