У нядзелю ў Беларусі пацяплее


У бліжэйшыя дні ў Беларусі чакаюцца мокры снег з дажджом. Пра гэта сведчаць звесткі Белгідрамету.

У пятніцу, 14 лютага, будзе пераважаць хмарнае надвор’е. Па паўднёва-заходняй палове краіны пройдуць снег і мокры снег, у асобных раёнах магчымае наліпанне мокрага снегу. Вецер 4-9 м/с. Тэмпература паветра максімальная днём 0..+5°C.

У суботу, 15 лютага, чакаецца воблачнае з праясненнямі надворʼе. Ноччу ў паўднёвых і цэнтральных раёнах, удзень пераважна па паўднёвым усходзе краіны кароткачасовы мокры снег, удзень – з дажджом. Ноччу і раніцай месцамі слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер умераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -4..+2°С, максімальная ўдзень 0..+5°С.

У нядзелю, 16 лютага, Беларусь апынецца пад уплывам цёплага вільготнага паветра з Заходняй Еўропы. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надворʼе. Месцамі кароткачасовы мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер умераны, удзень парывісты, па паўночным захадзе ў асобных раёнах моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3..+2°С, максімальная ўдзень +2..+8°С, па паўднёвым захадзе да +10°С.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў