У нядзелю ў Беларусі патаннее паліва – пяты раз запар


Ілюстратыўнае фота – Васіль Фядосенка/Reuters/Forum

11 жніўня ў Беларусі раздробныя цэны на аўтамабільнае паліва зменшацца на 1 капейку, падае прэсавая служба «Белнафтахіму».

Кошт бензіну АІ-92 на запраўках складзе Br 1,55, АІ-95 – Br 1,65, АІ-98 – Br 1,87, дызельнага паліва – Br 1,65.

У «Белнафтахіме» прынятая палітыка фармаваць цэны на нафтапрадукты з улікам дынамікі нафтавых каціровак, а таксама падатковага цяжару ды зменаў курсу нацыянальнай валюты.

У параўнанні з апошнім днём ліпеня кошт барэлю нафты «Brent» на сусветным рынку ўпаў на 9 %.

Нядзельнае змяненне раздробных коштаў маторнага паліва будзе 21-м за сёлета. Пяты раз запар паліва патаннее.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў