У нядзелю ў Беларусі – мокры снег


Разам з імглой цягам наступных дзён у Беларусі ёсць імавернасць мокрага снегу. Фота – Carlo Allegri/Reuters/Forum

Метэаролагі прагназуюць, што ў нядзелю мокры снег пройдзе імаверна на ўсходзе краіны, а ў панядзелак – па ўсёй Беларусі (хаця і кароткачасовы).

11 і 12 лістапада Беларусь будзе знаходзіцца на перыферыі халоднага антыцыклону, цэнтр якога знойдзецца над ракой Волгай у Расеі. У той жа час на Берасцейшчыне адаб’ецца ўплыў няўстойлівай паветранай масы, якая паступае з Заходняй Еўропы.

У нядзелю ў краіне хмарна з праясненнямі. Месцамі кароткачасовыя дажджы, па ўсходзе краіны магчымы мокры снег, слабы галалёд. Вецер паўднёва-ўсходні, парывісты. Мінімальная тэмпература паветра ўночы – ад 0 да + 5 ° С, максімальная ўдзень – ад +2 да + 9 ° С, па паўднёвым захадзе – да + 11 ° С.

12 лістапада пахмурна з праясненнямі. Месцамі па краіне кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег), слабы галалёд. Уночы мінімальная тэмпература паветра – ад -4 да + 3 ° С, максімальная ўдзень – ад -1 да + 6 ° С, па паўднёвым захадзе ўночы ад +4 да + 6 ° С, удзень – ад +7 да + 11 ° С.

Разам з гэткай непагаддзю па ўсёй Беларусі наступныя два дні – імгла.

ДД

Стужка навінаў