У нядзелю ў Беларусі будзе да 21 градуса цяпла


У пачатку тыдня ў Беларусі захаваецца халоднае з ападкамі ды начнымі замаразкамі надвор’е. Але ўжо праз некалькі дзён паветра пачне цяплець, пойдуць дажджы. А ў нядзелю ўвогуле чакаецца да 21 градуса вышэй за нуль.

Паводле Белгідрамету, у аўторак пераважна па паўночнай палове Беларусі кароткачасовы дождж, ноччу і раніцай з мокрым снегам. Ноччу і раніцай месцамі слабыя туман і галалёд. Ноччу замаразкі да 4 градусаў марозу. Удзень – 3-10 градусаў цяпла.

Hавiны
«Эээ, ранавата!» Беларусы сустрэлі першы снег
2019.10.07 09:42

У сераду на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы. Уначы 1-8 градусаў вышэй за нуль, удзень – да 14 градусаў на захадзе краіны.

У чацвер і пятніцу на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Ноччу 3-10 градусаў вышэй за нуль, у дзень – да 14.

У суботу на большай частцы краіны кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Ноччу 4-10 градусаў вышэй за нуль, удзень – да 16.

У нядзелю месцамі кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Ноччу 5-11 градусаў, удзень па поўні – да 21.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў