У нядзелю ў Беларусі будзе да 14 градусаў цяпла


На гэтых выходных у Беларусі, паводле сайту Белгідрамету, зноў чакаецца цёплае надвор’е.

У пятніцу, 3 красавіка, будзе ветранае надвор’е. У многіх раёнах пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Вецер паўднёва-заходні, заходні на большай частцы моцны парывісты. Максімальная тэмпература паветра ад 7°С на паўночным захадзе да + 14°С на паўднёвым усходзе краіны.

У суботу, 4 красавіка, чакаецца воблачнае з праясненнямі надворʼе. Месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Ноччу і раніцай на асобных участках дарогах будзе слізка. Вецер заходні, паўночна-заходні парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -4..+2°С, максімальная днём +5..+12°С.

У нядзелю, 5 красавіка, ападкаў у краіне не чакаецца, толькі ноччу па поўначы Беларусі магчымы невялікі кароткачасовы снег. Вецер умераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0..-6°С, месцамі паветра будзе ахалоджвацца да -8°С. Дзённы максімум тэмператур будзе знаходзіцца ў межах ад + 6°С на паўночным усходзе да + 14°С на паўднёвым захадзе краіны.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў