У нядзелю прагназуецца да чатырох цяпла


19 студзеня прагназуецца хмарнае неба, але без істотных ападкаў. Месцамі слабыя туман і галалёд, папярэджвае Белгідрамет.

Днём тэмпература паветра ў краіне складзе ад аднаго градуса марозу да чатырох цяпла.

У Менску без істотных ападкаў (верагоднасць ападкаў 5-10 %). Месцамі па горадзе слабы туман. Тэмпература паветра раніцай ад аднаго да трох градусаў марозу, днём чакаецца да двух цяпла, вечарам каля нуля.

Паводле народных назіранняў, на Вадохрышча, якое святкуюць 19 студзеня праваслаўныя вернікі, традыцыйна ў Беларусі раней ўсталёўваліся моцныя маразы. Але бягучы год стаў выключэннем.

Фота + Відэа
Які «морж» хутчэйшы. У Берасці прайшоў этап Кубка свету па спартовым зімовым плаванні
2019.11.24 14:11

СК belsat.eu

Стужка навінаў