У нядзелю і панядзелак ізноў дажджы


14 ліпеня месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах магчымыя навальніцы, паведамляе Белгідрамет.

У начныя і ранішнія гадзіны ў нядзелю чакаецца слабы туман. Вецер няўстойлівы слабы, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ноччу ад 7 да 14 цяпла, днём прагназуецца ад 16 да 22 вышэй за нуль.

15 ліпеня месцамі таксама пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём магчымыя навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах будзе слабы туман. Вецер паўночны, паўночна-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ноччу +7 – + 14, днём ад + 17 да + 23 градусаў.

Hавiны
У Беларусі ў ліпені тэмпература ніжэйшая за норму. І цяплей пакуль не стане
2019.07.12 14:55

СК belsat.eu

Стужка навінаў