У нядзелю чарговы раз падаражэе паліва


Дзяржаўны канцэрн «Белнафтахім» на сваім сайце паведаміў пра чарговае падаражэнне паліва.

Яно праводзіцца «з мэтай кампенсацыі для НПЗ росту выдаткаў на набыванне нафты». Цэны вырастуць на 1 капейку.

Такім чынам цана бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1,40 рубля, АІ-95-К5-Еўра – 1,49 рубля, АІ-98-К5-Еўра – 1,70 рубля, дызельнага паліва – 1,49 рубля.

Цэны на паліва мяняюцца дваццаць другі раз з пачатку года.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў