У Новасібірску пад цяжарам снегу абрынуўся дах кавярні. Загінула жанчына


Фота: 54.mchs.gov.ru

У Савецкім раёне Новасібірску абрынуўся дах прыбудаванага да кавярні будынку. У гэты час у памяшканні знаходзіліся людзі, паведамляе прэсавая служба МНС па Новасібірскай вобласці.

Прыбудова, створаная з сэндвіч-панэляў эксплуатавалася ў якасці распранальні начнога клубу. Ноччу 2-га лютага тут адбывалася вечарына. У выніку цяжару снегу на дах, адбыўся яго абвал. Выратавальнікі дасталі з-пад завалаў пяць асобаў. Адна жанчына загінула. Яшчэ да прыбыцця выратавальнікаў з будынку самастойна выбраліся 190 чалавек.

Фота: 54.mchs.gov.ru

Плошча абрушэння склала каля 240 квадратных метраў.

На месцы працуе следча-аператыўная група, якая высвятляе прычыны і абставіны трагедыі.

Напярэдадні Галоўнае ўпраўленне МНС Расеі па Новасібірскай вобласці папярэджвала пра неабходнасць своечасовай ачысткі дахаў ад снегу каб пазбегнуць моцнай нагрузкі на канструкцыі даху.

Hавiны
У Новасібірску адкрылі шыльду лідару КНДР там, дзе ён спусціўся ў метро
2019.09.06 20:09

СК belsat.eu

Стужка навінаў