У Новасібірску адкрылі шыльду лідару КНДР там, дзе ён спусціўся ў метро


Выява Кім Чэн Іра падчас урачыстасцяў у КНДР.
Фота: Reuters/Forum

У метро расейскага гораду Новасібірску адкрылі памятную шыльду былому кіраўніку Паўночнай Карэі Кім Чэн Іру. У цырымоніі адкрыцця ўдзельнічалі паўночнакарэйскія дыпламаты і мэр гораду ад Камуністычнай партыі РФ Анатоль Локаць, паведамляе Тайга.инфо.

Шыльда прысвечаная таму, што «старшыня Дзяржаўнага камітэту абароны Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі таварыш Кім Чэн Ір наведаў станцыю метро «Плошча Леніна» новасібірскага метрапалітэну 11 жніўня 2001 года». Менавіта такі надпіс змешчаны на шыльдзе.

Шыльда ў метро Новасібірску.
Фота: tayga.info

Паўночнакарэйскі дыпламат Зін Чжон Хеп выказаў упэўненасць, што ўсталяванне шыльды Кім Чэн Іру «стане важным момантам для замацавання навекі яго вялікіх заслуг у развіцці расейска-карэйскіх стасункаў».

Ініцыятарам усталёўкі шыльды выступіў фонд «Адкрытае мора», звязаны з Міністэрствам культуры Расеі.

Hавiны
У Беларусі ўпершыню з’явіўся амбасадар КНДР
2019.04.12 07:39

Прэзідэнт фонду «Адкрытае мора» Міхаіл Сіманян падчас цырымоніі заявіў, што Кім Чэн Ір быў не дыктатарам, а «лідарам нацыі». Паводле яго, празаходняя прапаганда адносна КНДР «не заўсёды адпавядае рэчаіснасці», а сама Паўночная Карэя – «цудоўная краіна».

Кім Чэн Ір узначальваў КНДР у 1994-2011 гадах. Ён пераняў уладу ад свайго бацькі Кім Ір Сэна і перадаў яе свайму сыну Кім Чэн Ыну.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў