У новасібірскім дзіцячым садку дзеці атруціліся «супам» са спайсу


Трох выхаванак з новасібірскага дзіцячага садка шпіталізавалі з атручваннем.

Як паведамляе trud.ru, прычынаю атручвання стаў спайс. Дзеці вырашылі пагуляцца ў кухню і прыгатаваць «суп». Адна з дзяўчынак дадала ў страву змесціва пакунку, які яна прынесла з дому.

Дзецям стала дрэнна пасля таго, як яны пакаштавалі прыгатаванае. Дырэктар дэпартаменту грамадскага здароўя і камунікацыяў Міністэрства аховы здароўя Расеі Алег Салагай паведаміў, што прычынай атручвання стаў распаўсюджаны наркотык групы карбоксамідаў, больш вядомы як спайс.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў