У Новай Зеландыі знайшлі іголкі ў трускалках з Аўстраліі


Новазеландская сетка супермаркетаў Countdown знайшла іголкі ў пакаваных трускалках з Аўстраліі у сваіх крамах у Оклэндзе.

Вядома, што суніцы паходзяць з заходнеаўстралійскіх штатаў. Іх адклікалі з продажу.

«Мы падыходзім да пытання харчовай бяспекі вельмі сур’ёзна», – гаворыцца ў афіцыйнае заяве гандлёвай сеткі.

BBC падае, што паведамленні аб траўмаванні пакупнікоў, якія набылі небяспечныя клубніцы, пакуль не паступалі.

Тыдзень таму буйныя гандлёвыя гіпермаркеты Аўстраліі вымушаныя былі зняць з продажы трускалкі, якія пастаўляліся са штату Квінсленд. Прычынаю сталі паведамленні, што ў ягадах трапляюцца швачныя іголкі і шпількі. Некалькі чалавек трапілі ў шпіталі.

Зламысніка, які падкідваў іголкі ў садавіну, ужо знайшлі. Ім аказаўся няпоўнагадовы юнак.

ДД

Стужка навінаў