У Новай Зеландыі забароняць паўаўтаматы пасля забойства 50 чалавек у мячэцях


Улады Новай Зеландыі забароняць паўаўтаматычныя вінтоўкі пасля гібелі 50 чалавек падчас нападу на дзве мячэці, паведаміла прэм’ер-міністр краіны Джасінда Ардэрн.

Hавiны
Прэм’ер Новай Зеландыі атрымала паведамленне ад тэрарыста за некалькі хвілін да атакі на мячэці
2019.03.17 11:23

«Уся паўаўтаматычная зброя, выкарыстаная падчас тэрарыстычнай атакі ў пятніцу, 15 сакавіка, будзе забароненая», – сказала прэмʼер-міністр.

Цяпер у Новай Зеландыі можна валодаць паўаўтаматычнымі аўтаматамі і вінтоўкамі з крамай на не больш за сем патронаў.

У выніку ўзброенага нападу са стралянінаю на дзве мячэці ў новазеландскім горадзе Крайстчэрч загінулі 50 асобаў.

На затрыманне нападніка паліцыі спатрэбілася 2 гадзіны. Нападнікам апынуўся аўстраліец Брэнтан Тарант, які можа быць прыхільнікам праварадыкальных ідэяў. Перад нападам ён апублікаваў у сацсетках маніфест аб нянавісці да мігрантаў на 74 старонках.

17 сакавіка 2019 г. Батанічны сад новазеландскага гораду Крайстчэрч. 15 сакавіка ў выніку ўзброенага нападу на дзве мячэці гэтага гораду загінулі 50 асобаў. Фота – REUTERS/Jorge Silva

ЮВ belsat.eu, паводле theguardian.com

Стужка навінаў