У Новай Зеландыі ўратавалі 100 кітоў, якія выкінуліся на бераг. Каля 300 загінула


10 лютага на бераг бухты Голдэн-Бэй выкінулася 416 кітоў. На момант прыбыцця ратавальнікаў каля 300 кітоў былі ўжо мёртвыя.

Дэпартаменту аховы прыроды Новай Зеландыі і валанцёрам удалося ўратаваць каля 100 круглагаловых кітоў. У ноч на 11 лютага кіты таксама спрабавалі выкінуцца на бераг. Дзякуючы прыліву добраахвотнікам удалося вярнуць іх у ваду.

Навукоўцы не ў стане растлумачыць прычыны масавых суіцыдаў кітоў і дэльфінаў. Паводле адной з версіяў, гэта адбываецца пасля таго, як адна з жывёлінаў трапляе на мель і пасылае сігнал бедства. У выніку іншыя кіты або дэльфіны, якія плывуць на дапамогу, таксама трапляюць у смяротную пастку.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў