У Новай Зеландыі больш за 400 чорных дэльфінаў выкінуліся на бераг


Больш за 400 чорных дэльфінаў выкінулася на бераг Паўднёвага вострава Новай Зеландыі, паведамляе Radio New Zealand.

Каля 150 дэльфінаў атрымалася выратаваць сіламі добраахвотнікаў і спецыялістаў пасля прыліву ў 10:30 па мясцовым часе.

Як распавёў Radio New Zealand прадстаўнік мясцовага Дэпартамента аховы прыроды, інцыдэнт стаў адным з самых масавых здарэнняў, звязаных з гібеллю кітоў і дэльфінаў у рэгіёне. Па дадзеных прадстаўнікоў ведамства, 416 дэльфінаў выкінуліся на мель на працягу ночы. Каля 300 асобін былі знойдзеныя мёртвымі.

Фота Anthony Phelps / Reuters

Здагадак пра прычыны такіх паводзінаў дэльфінаў шмат, існуе шэраг гіпотэзаў.

«Гэта заўсёды звязана з забруджваннем. Людзі ўсё больш шкодзяць экалогіі, у прыватнасці марскі, таму такая рэакцыя жывёлаў відавочная. Трэба проста больш беражліва ставіцца да прыроды, і тады мы зможам пазбегнуць такіх страшных наступстваў», – каментуе russian.rt.com тэлевядучы Мікалай Драздоў.

Дэльфіны маглі выкінуцца на бераг Новай Зеландыі, ідучы за сваім важаком.

Фота Anthony Phelps / Reuters

«Яны маглі быць аглушаныя падводнымі акустычнымі сістэмамі ваенных караблёў ці сейсмаразведкі», – заявіў ria.ru кіраўнік марской праграмы Сусветнага фонду дзікай прыроды (WWF) Расеі Канстанцін Згуроўскі, – «Асабіста я прытрымліваюся пункту гледжання, што гэта збой акустычнай сістэмы. Прычыны гэтага могуць быць розныя – напрыклад, уздзеянне гідраакустычных удараў пры даследаванні шэльфа ваеннымі падводнымі лодкамі і караблямі», – сказаў Згуроўскі.

ВД, паводле ria.rurussian.rt.com

Стужка навінаў