У новай серыі «Загадак беларускай гісторыі» «Белсат» шукае крыж Еўфрасінні Полацкай


Гісторыя крыжа Св. Еўфрасінні падобная на гісторыю ўсёй Беларусі – неаднаразова яго захоплівалі ворагі, вывозілі з нашых зямель, але кожны раз ён вяртаўся назад. Не вярнуўся ў Полацк ён падчас апошняга свайго палону бальшавікамі. Дзе крыж цяпер? Гістарычная праграма Алеся Краўцэвіча – зноў у эфіры. Глядзіце першую серыю.

Жудасны праклён пагражаў кожнаму, хто наважыцца забраць Крыж Святой Еўфрасінні Полацкай з царквы Спаса дзе ён быў навечна пакладзены. Але яго выносілі неаднакроць. І неаднакроць ён вяртаўся туды ізноў.

Чаму бальшавікі ў 20-ыя гады мінулага стагоддзя перавезлі яго ў магілёўскі музей, а потым схавалі ад людзей? Куды чэкісты вывезлі яго летам 1941-га і дзе крыж цяпер?

Сваімі версіямі на гэты конт дзеляцца гісторык і пісьменнік Уладзімір Арлоў ды археолаг Алег Трусаў.

Глядзіце відэа.[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGQ1FSdkppV2xlUjQlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]

Пра «Загадкі»

Упершыню «Загадкі беларускай гісторыі» з’явіліся эфіры «Белсату» мінулым летам. Першы сезон складаўся з 14 серыяў. Праект ацанілі гледачы і журы штогадовай прэміі «Белсату»: у снежні 2015 года «Загадкі» былі прызнаныя найлепшай публіцыстычнай праграмай нашага каналу. Яе вядоўца – вядомы беларускі гісторык-медыявіст, прафесар Алесь Краўцэвіч.[/vc_column_text][vc_single_image image=”87091″ img_size=”large”][vc_column_text]Алесь Краўцэвіч на здымках у Полацку[/vc_column_text][vc_column_text]На гэтым тыдні праграма вяртаецца ў эфір. Мы ідзем насустрач просьбам аматараў навукова-папулярнага серыялу і ў новым сезоне павялічваем выпускі да 15 хвілінаў (замест ранейшых 12-ці).

Праграма будзе выходзіць на працягу ўсяго 2016 году з перапынкам на летнія канікулы.

Раскрывайце загадкі нашай мінуўшчыны разам з выбітнымі беларускімі гісторыкамі кожную пятніцу а 18:55 у жывым эфіры.

Упадабайце профіль «Загадак» у «Фэйсбуку», каб першымі адкрываць таямніцы нашай багатай гісторыі, а таксама стаць сведкамі працэсу паўстання новых серыяў.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў