У Новай Баравой ізноў былі праблемы з вадой і ацяпленнем


У менскім мікрараёне Новая Баравая 14 студзеня зноў адсутнічалі вада і ацяпленне.

Пра гэта паведамілі ў тэлеграм-канале забудоўніка «А-100».

«У раёне Новая Баравая часова адсутнічае вада і ацяпленне. Гэта звязана з аварыяй у кацельні. Аварыйная брыгада на месцы ды працуе над ліквідацыяй няспраўнасцяў», – адзначалася ў паведамленні.

Аварыю ўдалося зліквідаваць да 23:00.

ІК, belsat.eu

Стужка навінаў