У ноч на 26 верасня ў Беларусі чакаюцца замаразкі


26 верасня ў Беларусі будзе воблачна, але пераважна без ападкаў, паведамілі belta.by у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман. Вецер будзе паўночны, ад слабога да ўмеранага. Тэмпература паветра ўначы складзе + 2-7 градусаў, месцамі магчымыя замаразкі да – 2 градусаў. Днём паветра прагрэецца да + 10-16.

Фота: ksonline.ru

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў