У Ніжнім Ноўгарадзе на Масленіцу з балкона кідалі ў натоўп бліны


У расейскім сегменце інтэрнэту актыўна абмяркоўваецца дзіўная імпрэза, якую зладзілі на Масленіцу ў энтамузеі ў Ніжнім Ноўгарадзе: людзям прапанавалі лавіць бліны, якія кідалі ў натоўп з балкона драўлянага цераму.

Арганізатары святкавання Масленіцы сцвярджаюць, што яны проста хацелі аднавіць старажытную традыцыю, што існавала на Русі. У каментары гарадскому парталу NN.RU працаўнік архітэктурна-этнаграфічнага музея-запаведніка «Шчолакаўскі хутар» Максім Алюнін заявіў, што «абрад раскідвання бліноў вельмі распаўсюджаны і архаічны», бліны на Русі традыцыйна кідалі з дахаў і вокнаў, і гэта лічылася нармальнаю з’яваю.

У сацыяльных сетках атракцыён успрынялі неадназначна: шмат хто лічыць яго зневажальным і абураецца.

Скрыншот каментароў пад відэа з кіданнем бліноў у натоўп у пабліку «Нижний Новгород |БЕЗ ЦЕНЗУРЫ|»

Але некаторым свята спадабалася.

View this post on Instagram

Если вы захотите побывать на? МАСЛЕНИЦЕ, да так чтоб русским духом не пахнуло, а с ног сшибо- то это к нам на гулянья. С каждым годом всё??? веселее, артистичнее, с полным погружением в среду. Костюмы,???пляски, частушки, море потешных конкурсов,?кулачные бои, катание на ледянках, взятие снежной крепости, а какие ?лакомства… #масленица#народноегуляние#щелковскийхутор#нижнийновгород#качели#пляски

A post shared by Вера Ручка (@veraruchka108) on

Многія таксама ўзгадваюць, як у 2015 годзе ў Стаўрапалі жыхарам гораду падчас Масленіцы прапаноўвалі есці бліны з лапаты. Тая гісторыя ў свой час стала крыніцаю шматлікіх мэмаў і жартаў.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары