У Ніжагародскай вобласці ўзарваўся завод па вытворчасці выбухоўкі


Магутны выбух пагрымеў на заводзе па вытворчасці выбухоўкі ў расейскім Дзяржынску Ніжагародскай воласці. У выніку здарэння ўзнік пажар, есць ахвяры.

Прынамсі тры чалавекі загінулі, трое дастаўлены ў шпіталь, а лёс яшчэ трох супрацоўнікаў заводу пакуль невядомы, верагодна, што яны застаюцца пад заваламі, са спасылкай на выратавальнікаў рэгіёну паведамляе РИА Новости. У выніку выбуху распачаўся пажар, які распаўсюдзіўся на плошчы 100 квадратных метраў.

Прычыны катастрофы высвятляюцца. Паводле адной з версіяў выбух ўзнік праз парушэнне правілаў бяспекі па вытворчасці небяспечных прац. Завод імя Свярдлова ў Дзяржынску з’яўляецца адным з найбуйнейшых у Расеі па вытворчасці выбуховых матэрыялаў.

CK, belsat.eu

Стужка навінаў