Нідэрландская паліцыя сумесна з кампаніяй Guard From Above запусцілі вучэбную праграму для птушак – перахопліваць патэнцыйна небяспечныя беспілотнікі.
Драпежнікі ўжо авалодалі навыкамі палявання за варожымі квадракоптэрамі і навучыліся хапаць дроны кіпцюрамі і выносіць у бяспечнае месца.
На відэа, якое трапіла на Youtube паказана, як птушкі нападаюць і дэзактывуюць лятальныя апараты. Пакуль да канца не зразумела, ці гэткае паляванне бяспечнае для саміх птушак.
Эксперты, якія навучаюць арлоў, сцвярджаюць, што яны цалкам могуць «супернічаць з лятучымі робатамі». Пакуль яшчэ не распрацавана дасканалых тэхналогіяў супраць беспілотнікаў, таму «праца» драпежнікаў можа быць эфектыўнай.
ДР, belsat.eu паводле theverge.com