У Нідэрландах адбыліся тры акцыі салідарнасці з Беларуссю

У Нідэрландах ужо адбылося тры акцыі салідарнасці з палітвязнямі і ўдзельнікамі пратэстаў у Беларусі.

Першая акцыя адбылася каля беларускага консульства ў Гаазе 20 чэрвеня. У ёй прынялі ўдзел больш за 20 чалавек.

Акцыя салідарнасці ў Гаазе. Фота прадастаўлена ўдзельнікамі акцыі

Другая акцыя прайшла 23 чэрвеня на плошчы Дам у Амстэрдаме. Падтрымаць Беларусь выйшлі каля 90 чалавек, яны выстраіліся ў ланцуг з партрэтамі палітвязняў, а потым прайшлі шэсцем па гораду.

Акцыя салідарнасці ў Амстэрдаме. Фота прадастаўлена ўдзельнікамі акцыі

Трэцяя акцыя адбылася 25 чэрвеня зноў каля беларускага консульства ў Гаазе – на яе прыйшлі каля 90 чалавек. Удзельнікі акцыі патрабавалі вызвалення палітвязняў і свабодных выбараў у Беларусі. Потым яны прайшлі шэсцем да Палацу Света.

Акцыя салідарнасці ў Гаазе. Фота прадастаўлена ўдзельнікамі акцыі
Акцыя салідарнасці ў Гаазе. Фота прадастаўлена ўдзельнікамі акцыі
Акцыя салідарнасці ў Гаазе. Фота прадастаўлена ўдзельнікамі акцыі
Акцыя салідарнасці ў Гаазе. Фота прадастаўлена ўдзельнікамі акцыі

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў