У Непале разбіўся пасажырскі самалёт


У аэрапорце Катманду пры пасадцы разбіўся пасажырскі самалёт. Загінулі мінімум 50 чалавек, але цалкам верагодна, што ахвяраў будзе больш.

Самалёт бангладэшскія авіякампаніі US-Bangla днём у панядзелак выкаціўся з паласы пры пасадцы ў аэрапорце, загарэўся і узарваўся. Прычыны здарэння пакуль невядомыя. Самалёт прыляцеў са сталіцы Бангладэш – Дакка.

У самалёце было не менш 71 чалавека, у тым ліку чальцоў экіпажа. Па дадзеных Reuters, загінулі прынамсі 50 чалавек, каля 20 чалавек атрымалі раненні.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары