У Непале грамадзянаў Беларусі затрымалі з 6 кг какаіну


Двое 21-гадовых беларусаў затрымалі 21 снежня ў аэрапорце Катманду, у Непале пры спробе правезці з сабой 6 кг какаіну.

Пра гэта паведаміла непальскае Бюро па кантролі за наркотыкамі.

Выданне The Himalayan Times піша, што беларускія грамадзяне везлі па 3 кг какаіну кожны, схаваўшы яго ў падшыўках зімовых куртак. Падчас дагляду багажу рэнтген выявіў схаванае рэчыва.

Вядома, што беларусы накіроўваліся з Катманду ў Ганконг рэйсам авіякампаніі Cathay Pacific Airways.

На допыце ў паліцыі беларусы прызналіся, што какаін ім перадалі двое грамадзянаў Балівіі падчас сустрэчы ў гатэлі. Беларусы прыляцелі ў Катманду праз Турэччыну 19 снежня, у той жа дзень балівійцы прыбылі з Бразіліі праз Эфіопію і Індыю.

КА belsat.eu

Стужка навінаў