У Непале адкрываюцца аўтобусныя маршруты толькі для жанчын


Мікрааўтобусы, прызначаныя выключна для абслугоўвання жанчын, выходзяць на гарадскія маршруты ў сталіцы Непалу Катманду.

Мясцовыя ўлады мяркуюць, што такая транспартная паслуга дапаможа скараціць колькасць сексуальных дамаганняў у перапоўненых аўтобусах, падае Бі-Бі-Сі.

Кіраўнік кампаніі, адказнай за запуск «жаночых маршрутаў», заявіў, што цяпер жанчыны будуць адчуваць сябе ў грамадскім транспарце ў бяспецы.

Чатыры мікрааўтобусы, разлічаныя на 17 чалавек, будуць ездзіць у ключавых для непальскай сталіцы напрамках у гадзіны пік.

Паводле дадзеных Сусветнага банку, каля чвэрці маладых жанчын у Непале ў 2013 годзе падвяргаліся сексуальным дамаганням у грамадскім транспарце.

МЯ, паводле Бі-Бі-Сі

Стужка навінаў