У небе над Менскам праляцеў метэор


Назіральнікі за небам здолелі зрабіць фота і відэа метэора ў небе над Менскам. На форуме @BelAstro.Net, беларускай аматарскай астранамічнай сеткі пазначаецца, што бляск метэора складаў 8.48 м.

У сеціве распаўсюджваюцца фота і відэа метэора, які можна было пабачыць у небе над Менскам у панядзелак 4 лістапада.

Метэор – з’ява, якяе ўзнікае пры згаранні ў атмасферы Зямлі дробных аскепкаў каметаў або астэроідаў. Аналагічная зʼява большай інтэнсіўнасці называецца балідам.

Напрыканцы кастрычніка яркі метэор заўважылі ў небе над Браславам.

Hавiны
У небе над Браславам згарэў метэор
2019.10.26 13:50

СК belsat.eu

Стужка навінаў