У Наваполацку ратавальнікі перадухілілі выбух цыстэрны звадкаванага газу


Увечары 22 жніўня супрацоўнікі МНС ліквідавалі загаранне грузавіка, які трапіў у ДТЗ.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства надзвычайных сітуацыяў.

Калі супрацоўнікі міністэрства прыбылі на месца аварыі, гарэла кабіна аўта.

Выявілася, што грузавік «МАЗ-МАН» з паўпрычэпам-цыстэрнай «Звадкаваны газ» урэзаўся ў дрэва, у выніку чаго і загарэлася кабіна. Паводле кіроўцы, яго падрэзала легкавое аўта, і грузавік выкінула на раздзяляльную паласу, дзе адбылося сутыкненне.

Мужчыну шпіталізавалі ў больніцу з траўмамі рознай ступені цяжкасці.

Ратавальнікі лакалізавалі і ліквідавалі ўзгаранне, не дапусціўшы распаўсюд агню на цыстэрну.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, фотаздымкі сайт МНС

Стужка навінаў