У Наваполацку праз каронавірус зачынілі інтэрнаты ПГУ


Праз пагрозу распаўсюду каронавірусу і грыпу інтэрнаты Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэту (ПГУ) зачынілі для на наведнікаў.

Абвесткі аб абмежаванні наведвання зʼявіліся на дзвярах прынамсі двух інтэрнатаў ПГУ. Фота абвестак у рэдакцыю выдання gorod214.by даслалі чытачы.

Падобныя захады прынятыя ў менскіх інтэрнатах БДУ, БДЭУ і БДУІР.

Нагадаем, што 27 лютага стала вядома пра першы выпадак заражэння каронавірусам у Беларусі. Беларускім «пацыентам 0» стаў студэнт БНТУ з Ірану. Цяпер ён пад наглядам медыкаў.

ВІДЭА
Міністр аховы здароўя распавёў, што адбываецца з іранскім студэнтам з каронавірусам
2020.02.28 17:01

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў