У Наваполацку працаўнік зваліўся з вышыні 5 метраў у фільтр, яго даставалі ратавальнікі


Раніцай 17 траўня ратавальнікам паведамілі пра здарэнне на тэрыторыі заводу «Палімір», дзе мужчына ўпаў у пясчаны фільтры фільтравальнай станцыі.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства надзвычайных сітуацый.

Ужо праз некалькі хвілін пасля атрымання сігналу на месца здарэння прыбылі супрацоўнікі МНС. З дапамогай вяроўкі і насілак яны эвакуявалі пацярпелага – мужчыну 1967 года нараджэння. Ён быў у прытомнасці, скардзіўся на больш у левай назе.

Пацярпелы распавёў, што падчас планавага агляду фільтру адчуў слабасць, згубіў раўнавагу і ўпаў з вышыні 5 метраў. Мужчыну шпіталізавалі з траўмамі рознай ступені цяжкасці.

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары