У Наваполацку гарыць «Палімір», відавочцы кажуць пра выбух


З пажарам на прадпрыемстве змагаюцца 200 чалавек.

Паводле МНС, узгаранне газараздзяляльнай устаноўкі ў цэху 104 заводу «Палімір» адбылося а 13:12. Відавочцы кажуць пра магутную выбуховую хвалю, якая адчувалася ў ваколіцах.

Па стане на 17:50 у ліквідацыі пажару былі задзейнічаныя 200 асобаў. Пра гэта паведаміў начальнікі вытворчага аддзелу заводу Віталь Руткевіч. Праца цэху, у якім адбылося ўзгаранне была прыпыненая, усе іншыя вытворчасці, якія не закрануў пажар, працягнулі сваю працу.

Пажар на «Паліміры». Фота з сацыяльных сетак

Пацярпелых няма, як і пагрозы мясцовым жыхарам, паведаміла МНС.

НМ, belsat.eu, паводле афіцыйнай старонкі МНС, БелТА, фотаздымкі з сацыяльных сетак

Стужка навінаў