У Наваполацку аўтобус пратараніў машыну міліцыі


Аварыя ў Наваполацку.
Фота: vk.com/uvd_vitebsk

Дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам міліцэйскай машыны ды аўтобуса адбылося ў Наваполацку. Пра гэта паведамілі ва Упраўленні ўнутраных справаў Віцебскага аблвыканкаму.

Раніцай 27 снежня на вуліцы Тэхнічная ў Наваполацку сутыкнуліся службовы аўтамабіль Наваполацкага аддзелу дэпартамента аховы і аўтобус «МАЗ».

Аварыя ў Наваполацку.
Фота: vk.com/uvd_vitebsk

У выніку аварыі кіроўца і пасажыр міліцэйскай машыны з рознымі траўмамі былі шпіталізаваныя. У аўтобусе ніхто не пацярпеў.

Па факце сутыкнення ладзіцца праверка.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў