У Наваградку п'яны кіроўца збіў дзяўчынку на ровары


Дзяўчыну шпіталізавалі з траўмамі рук і ног.

ДТЗ адбылося 4 чэрвеня на вуліцы Гарадзенскай. Яна ехала на ровары ўздоўж абочыны. Побач ехаў «Фальксваген». Пʼяны кіроўца няправільна выбраў бакавы інтэрвал і збіў дзяўчыну.

ДТЗ з удзелам аўтамабіля і ровара адбылося ў суботу, 2 чэрвеня, у Карэлічах. Два падлеткі ехалі на адным ровары: адзін з іх сядзеў на раме. Пры выездзе на вуліцу Школьную ровар стукнуўся ў бампер «Фальксвагена». Падлеткі атрымалі шматлікія ўдары.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў