У Наваградку ХІІ ст. існаваў унікальны квартал багацеяў


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0ODAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIyNzAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGaUlOMFpfSkhYYk0lMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Багатыя насельнікі старажытнага Наваградка пабудавалі сабе шыкоўныя дамы, якія былі рэдкасцю нават для тагачаснага Кіева.

Квартал складаўся з двухпавярховых атынкаваных дамоў, упрыгожаных фрэскамі, са шклянымі вокнамі. Яго адкрыла экспедыцыя яшчэ савецкіх археолагаў пад кіраўніцтвам Фрыды Гурэвіч, якая працавала ў Наваградку цягам больш 20 гадоў.

Падчас раскопак знайшлі мноства каштоўных рэчаў, у тым ліку распісанае золатам і аздобленае эмаллю візантыйскае шкло. Некаторыя з гэтых прадметаў можна ўбачыць у Наваградскім краязнаўчым музеі. Куды падзеліся самыя цікавыя? Глядзіце ў апошнім выданні праграмы «Загадкі беларускай гісторыі» з Аляксандрам Краўцэвічам (відэа вышэй).

«Загадкі беларускай гісторыі» выходзяць на «Белсаце» кожны панядзелак а 21:45.

Глядзець іншыя выданні «Загадак беларускай гісторыі».

ІА, belsat.eu

Стужка навінаў