У навагоднюю раніцу міліцыянт страляў у пʼянага мянчука


Інцыдэнт здарыўся ў Менску на праспекце Любімава. Суседзі вызвалі міліцыянтаў, бо а 6 раніцы ў адной з кватэр жылога дому кампанія моцна шумела і перашкаджала адпачываць.

Як паведамляе прэс-служба Менскага УУС, праваахоўніка, які прыбыў на месца, у дзвярах сустрэў мужчына нападпітку. Тлумачэнні міліцыянта не далі эфекту. Паводле УУС, мужчына знянацку ўдарыў супрацоўніка міліцыі ў грудзі, а потым нанёс яшчэ серыю ўдараў у галаву і паспрабаваў забраць яго табельную зброю.

Сяржант у барацьбе стрэліў у бок, а пасля зрабіў два стрэлы ў нападніка.

Парушальніка затрымалі і даставілі ў шпіталь. Супраць яго ўзбудзілі крымінальную справу за супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў. Яму можа пагражаць да 5 гадоў пазбаўлення волі. У міліцыянта канстатавалі чэрапна-мазгавую траўму ды іншыя пашкоджанні.


Іншую версію інцыдэнту распавялі чытачы ej.by і tut.by.

«Ежедневнику» стала вядома, што пацярпелы ад стрэлаў міліцыянта – 28-гадовы працаўнік «Кераміну».

Паводле жыхароў дома, дзе здарылася страляніна, на выклік прыбылі некалькі міліцыянтаў. Мужчыну завуць Андрэй Г., ён спакойны па характару чалавек. Падчас святкавання Новага года акрамя Андрэя ў кватэры былі ягоная жонка ды іх блізкія. Што здарылася, ніхто не бачыў, бо госці не выходзілі да дзвярэй.

«Гаспадара кватэры ў літаральным сэнсе расстралялі: адзін стрэл супрацоўнік міліцыі нібыта зрабіў у спіну, а другі – па нагах», – распавялі сведкі здарэння.

Цяпер ён у рэанімацыі ў цяжкім стане.

ДР belsat.eu

паводле ej.by, tut.by

Стужка навінаў