У навагоднюю ноч танчым да самай раніцы!


Якое ж свята без музыкі і танцаў? У навагоднюю ноч мы запрашаем вас у неверагоднае музычнае падарожжа!

31 снежня на разагрэў а 23:10 пачынаем з шалёнага навагодняга тэлешоу ад «Belsat Music Live» і Лявона Вольскага «Нас у Маскве не зразумеюць». Найлепшыя айчынныя музыкі розных пакаленняў і галоўныя гіты беларускага року ў новых інтэрпрэтацыях.

00:20 Двухгадзінны канцэрт ад Океан Ельзи! Найлепшыя песні і хіты!

А 02:30 навагодні музычны марафон падхопіць пераможца Еўрабачання – Джамала.

03:55 У святочны эфір уварвецца гурт Крамбамбуля з канцэртам «Чырвоны штраль».

Не прапусціце! Будзе горача!

Стужка навінаў