У Навабеліцы мужчына намагаўся распіліць у кватэры балон


МНС паведамляе пра дзіўны выпадак у Навабеліцы, што на Гомельшчыне, які мог прывесці да трагедыі.

Мужчына знайшоў стары іржавы металічны балон, прынёс яго дадому і паспрабаваў яго ўскрыць. Зразумела, што з балона пачала вылівацца вадкасць, якая ў ім знаходзілася. Мужчына адчуў недамаганне і выклікаў хуткую. Медыкі паставілі яму папярэдні дыягназ «атручванне невядомым рэчывам» і адвезлі ў шпіталь.

Фота: mchs.gov.by

Калі работнікі МНС зайшлі ў кватэру, яны знайшлі балон і разлітае невядомае рэчыва. Ратавальнікі нейтралізавалі гэтае рэчыва шчолаччу. Па папярэдніх звестках акрамя мужчыны, які намагаўся раскруціць балон, ніхто не пацярпеў.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў