У «Нацыянальным парку» Прыпяцкі» надзвычайная сітуацыя: лес нішчаць шкодныя насякомыя


лес, лясная гаспадарка, бярвенні

Міністэрства фінансаў выдзеліць у 3 квартале сёлета «Нацыянальнаму парку» Прыпяцкі» 345 тысячаў рублёў. Выдаткі прадугледжаныя на фінансаванне неадкладных прац па ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі прыроднага характару. Дрэвы моцна пашкоджаныя шкоднікамі. Таму лес тэрмінова неабходна вывозіць на перапрацоўку, паведамляе прэсавая служба Савету міністраў.

Бюджэтныя сродкі выдзяляюцца ў межах выдаткаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі.

Лукашэнка: «У мяне ў лесе адкідаў няма, а калі ў вас адкіды атрымліваюцца – сумна»

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары