У Нацыянальным аэрапорце «Менск» затрыманыя грамадзяне Ірану з падробленымі іспанскімі пашпартамі


Падчас афармлення рэйсу «Нур-Султан – Менск» памежнікі выявілі, што ў двух грамадзянаў Ірану падробленыя дакументы. Замежнікі 1984 году нараджэння прад’явілі пашпарты грамадзянаў Іспаніі. Але ў дакуменце былі заменены старонкі з дадзенымі. Пра гэта паведамляе сайт памежнага камітэту.

Выхадцы з Паўднёва-Заходняй Азіі распавялі, што па гэтых дакументах планавалі вылецець у Вялікую Брытанію.

Hавiны
Грамадзянку Манголіі злавілі на мяжы з падробленым пашпартам
2018.04.18 15:31

Замежнікі затрыманыя і аформленыя парушальнікамі мяжы. Акрамя таго, вырашаецца пытанне пра завядзенне крымінальнай справы паводле ч.1 ст.380 Крымінальнага кодэкса (Падробка, выраб, выкарыстанне або збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў). Пакаранне за гэтае правапарушэнне прадугледжвае да двух гадоў абмежавання волі.

Hавiны
Расейца, які спрабаваў перасекчы мяжу з падробленым пашпартам, чакае суд у Беларусі
2019.04.16 09:11

СК belsat.eu

Стужка навінаў