У Нацбанку распавялі пра галоўную рызыку для фінансавай стабільнасці


Намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банку Дзмітрый Калечыц сцвярджае, што найбольш значным выклікам для фінансавай стабільнасці ў Беларусі застаецца крэдытная рызыка. Даклад Калечыц апублікаваны на сайце Нацбанка.

На працягу 2019 года актывы, схільныя да крэдытнай рызыкі, павялічыліся на 5,9 %. У Нацбанку тлумачаць кепскае фінансавае становішча некаторых дзяржаўных прадпрыемстваў неэфектыўным кіраваннем.

«У цэлым сектар нефінансавых арганізацыяў мае няўстойлівае фінансавае становішча, высокі ўзровень закрэдытаванасці і хранічны недахоп уласных абаротных сродкаў з прычыны неэфектыўнага кіравання асобнымі прадпрыемствамі. Аб’ём патэнцыйнай рызыкі ў шырокім вызначэнні, звязаных з недастатковай крэдытаздольнасць найбуйнейшых дзяржаўных прадпрыемстваў, ацэньваецца Нацыянальным банкам на ўзроўні 15,6% ВУП», – падкрэсліў Калечыц.

Намеснік старышні праўлення Нацбанку Сяргей Калечыц. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu

Намеснік старшыні Нацбанка адзначае, што схаваны патэнцыял крэдытнай рызыкі абумоўлены таксама пераразмеркаваннем крэдытных сродкаў праз паспяховыя прадпрыемства фінансава няўстойлівым арганізацыям:

«Так, неэфектыўныя сельскагаспадарчыя арганізацыі атрымліваюць пазыкі і авансы ад прадпрыемстваў перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, якія за кошт гэтага нясуць павышаную крэдытную нагрузку».

Паводле Калечыца, ва ўмовах пагаршэння сітуацыі на вонкавых рынках шмат якія экспарцёры сутыкаюцца з праблемамі па абслугоўванні сваіх даўгавых абавязкаў.

«У выпадку рэалізацыі рызыкі істотнага запаволення росту сусветнай эканомікі, далейшага пагаршэння вонкавых умоў праблемы многіх прадпрыемстваў з абслугоўваннем даўгавых абавязкаў значна ўзмоцняцца. У выніку доля неабслугоўваных актываў можа перавысіць 10 %, шматлікія банкі сутыкнуцца са стратамі. Гэта адмоўна адабʼецца на ўстойлівасці банкаў і фінансавай стабільнасці ў цэлым», – гаворыцца ў дакладзе.

Аб’ектыў
Спажывецкія крэдыты беларусаў могуць стаць прычынаю эканамічнай катастрофы
2018.03.14 21:28

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў