У Нацбанку патлумачылі, чаму інфляцыя запавольваецца не так хутка


Інфляцыя магла б запавольвацца нашмат хутчэй, калі б беларусы не выдаткоўвалі заробкі, зберажэнні і крэдыты.

Тым самым яны падтрымліваюць спажывецкі попыт.

Такія высновы змяшчае даклад начальніка галоўнага ўпраўлення манетарнай палітыкі і эканамічнага аналізу Нацбанку Дзмітрыя Мурына.

Тэкст дакладу падае часопіс «Банкаўскі веснік» за кастрычнік.

«На працягу апошніх шасці месяцаў дынаміка росту спажывецкіх цэнаў дэманструе адносна ўстойлівую тэндэнцыю да запавольвання. Напрыклад, у верасні інфляцыя ў гадавым выражэнні склала 11,1 %. У сакавіку гэта паказнік быў на ўзроўні 12,8 %. Сітуацыя, якая склалася, дае Нацбанку ўпэўненасць у тым, што прагноз па інфляцыі на ўзроўні 12 % да канца года выканальны», – адзначыў Дзмітрый Мурын.

Чытайце таксама >>> Заробкі па 130 рублёў. Жыхарка Петрыкава: «З працай у нас фігова»

Таксама ён заўважыў, што дадаткова на інфляцыю ўплывае і спажывецкі попыт, які па-ранейшаму высокі. Актыўнасць на спажывецкім рынку падтрымліваецца за кошт выдаткоўвання беларусамі грашовых зберажэнняў – пра гэта кажа сітуацыя на дэпазітным і валютным рынках.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў